Пра Менка

Менка – гэта кампанія, якая аказвае поўны комплекс прафесійных паслуг на рынку рознічнага гандлю і гандлёвай нерухомай маёмасці. Мы робім свой унёсак у развіццё гандлю ў Беларусі: увод якасных гандлёвых цэнтраў, з’яўленне новых фарматаў гандлёвай нерухомай маёмасці, развіццё рознічнага гандлю з апорай на культуру і традыцыі беларускага гандлю.

Менка працуе з тымі, хто развівае рынак рознічнага гандлю, інвестуе ў яго. І зацікаўленая ў тым, каб праекты на гэтым рынку вызначаліся сваёй якасцю і ўнікальнасцю.

Для гэтага мы і стварылі згуртаваную каманду спецыялістаў з Беларусі і іншых краін свету, што дазваляе нам спалучаць інтэлектуальны патэнцыял у сусветным маштабе з практычным вопытам мясцовых спецыялістаў для аказання садзейнічання вядучым беларускім і міжнародным кампаніям у дасягненні пастаўленых імі мэтаў.

Менка з’яўляецца членам Інстытута камерцыйных інвестыцый у нерухомасць (CCIM) і Міжнароднага савета гандлёвых цэнтраў (ICSC).

Прыходзьце да нас, і Вы здабудзеце сваё «менкаўскае» аблічча, якое зробіць Вас прывабным для іншых, непадобным да іншых, раскрые для Вас новыя магчымасці і забяспечыць станоўчыя вынікі.

Менкаўскае – гэта як вытокі ракі Менка, якая сілкавала зямлю Міншчыны і спаталяла смагу людзей, што жылі на ёй, якая таксама была водным шляхам для гандляроў, што прычальвалі да берага Мінска і пакідалі тут часцінку свайго сэрца, зведаўшы душэўнае цяпло ўспамінаў пра людзей, якія жылі тут і рабілі тое, чаго не робяць людзі ў іншых мясцінах і кутках.

Менкаўскае – гэта тое непаўторнае, наскае, душэўнае, што робіць нашы прадукты непадобнымі да іншых, змяшчаючы ў сабе цяпло нашых сэрцаў і аўру гэтага кутка зямлі.