Даследаванні рынку і аналітыка

Нельга не ўлічваць спецыфіку рынку рознічнага гандлю і гандлёвай нерухомай маёмасці і пераацаніць складанасць працы на ім. Поспех прыйдзе толькі да тых, хто ведае асаблівасці, непаўторнасць, шматграннасць гэтага рынку і валодае поўнай і якаснай інфармацыяй аб ім.

Спецыялізацыя кампаніі Менка на рынку рознічнага гандлю і гандлёвай нерухомай маёмасці абавязвае нас выдатна ведаць і прагназаваць яго развіццё, першымі атрымліваць і валодаць дакладнай і своечасовай інфармацыяй аб рынку і, галоўнае, эфектыўна выкарыстоўваць гэтую ўнікальную напрацаваную інфармацыю ў праектах нашых кліентаў.

Менка прапаноўвае:

  • Аналіз рынку нерухомай маёмасці агульны: і з улікам індывідуальных патрэб бізнэсу;
  • Аналіз рынку для разліку ці вызначэння паспяховай рэалізацыі праекта на рынку (уключае вызначэнне попыту/прапановы на гандлёвую нерухомую маёмасць у зададзеным рэгіёне, фінансавыя, палітычныя і іншыя аспекты);
  • Рэгулярныя агляды і аналітыку па рынку рознічнага гандлю і гандлёвай нерухомай маёмасці, уключаючы прагнозы яго развіцця;
  • Аналіз рынку (рэгіён/горад) на прадмет вызначэння яго інвестыцыйнай прывабнасці.