Канцэпцыя гандлёвых аб’ектаў

“Вазьмі у звычай, сын герояў і багоў,
Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ,
і вартым быць яго.”
Ул. Караткевіч

Сучасны рынак рознічнага гандлю і гандлёвай нерухомай маёмасці не стаіць на месцы, ён актыўна развіваецца. Але пры гэтым нельга забываць, што ён мае глыбокую сувязь з нашай гісторыяй. Формы нашага часу ўтвараюцца тым жа шляхам, якім ішлі нашы продкі, каб здабыць свае лепшыя аб’екты, для стварэння якіх у іх не было ўзораў, але яны адпавядалі іх уяўленням і жаданням, іх ідэям і ідэалам, былі раўназначныя іх гарачаму памкненню.

Сучасная канцэпцыя гандлёвага аб’екта – гэта тая ж вывераная ідэя, задума якой павінна прывесці, перш за ўсё, да ўнікальнасці і непаўторнасці аб’екта, вытрымліваць баланс інтарэсаў уладальніка, арандатара, наведвальніка, а таксама інвестара і быць арыентаванай на доўгатэрміновую перспектыву.
І ў гэтым заключаецца камерцыйны поспех любога аб’екта гандлю, які эфектыўна функцыянуе і, галоўнае, ва ўсе часы.
Аб’яднаўшы нашы намаганні, наш вопыт, веданне інавацыйных падыходаў у гэтай сферы і разуменне як прынцыпаў пабудовы гандлёвага бізнэсу, так і спецыфікі беларускага рынку, а таксама веру ў праект, спецыялісты кампаніі Менка прапаноўваюць разам ствараць і ўвасабляць у жыццё найлепшыя для беларускага рынку канцэпцыі.

Менка прапаноўвае:

  • Распрацоўка, ацэнка і аптымізацыя бізнэс-канцэпцыі праекта, яго інвестыцыйнай задумы (уключаючы пытанні вызначэння архітэктурных і канцэптуальных параметраў гандлёвага аб’екта, рашэнне пра мэтазгоднасць інвеставання і вызначэнне варыянтаў інвеставання, распрацоўка бізнэс-плану, выбар варыянтаў падаткаабкладання);
  • Распрацоўка, ацэнка і аптымізацыя гандлёва-тэхналагічнай канцэпцыі гандлёвага аб’екта (уключаючы маркетынгавы аналіз рынку і яго ацэнку, планіровачныя рашэнні ўчастка, уключаючы паркоўку і лагістыку арганізацыі руху транспарту і даступнасці аб’екта для пешаходаў, зоны дастаўкі тавару, распрацоўка планаў будынка па паверхах, гандлёвае занаванне плошчы з разбіццём на зоны і секцыі, а таксама іншыя функцыянальныя зоны, разлік прыбытковай часткі праекта за кошт распрацоўкі плану здавання ў арэнду плошчаў гандлёвага аб’екта);
  • Распрацоўка, ацэнка і аптымізацыя гандлёва-тэхналагічнай канцэпцыі магазіна (уключаючы маркетынгавы аналіз рынку і ацэнку рэсурсаў зямельнага ўчастка, архітэктурныя і дызайнерскія рашэнні, пытанні арганізацыі парковак і руху транспарту, даступнасці гандлёвага аб’екта для пакупнікоў, арганізацыя ўваходных груп і патокаў пакупнікоў, планіровачныя рашэнні і функцыянальнае занаванне, уключаючы зоны загрузкі, рашэнні па ўнутранай лагістыцы магазіна, гандлёваму абсталяванню, уключаючы расстаноўку і рэкамендацыі па абсталяванню, асартымент тавару і выкладкі тавараў, пытанні бяспекі гандлёвага аб’екта, гандлёвы персанал).