Упраўленне гандлёвым аб’ектам
Пасля завяршэння ўсіх работ, звязаных з будаўніцтвам і добраўпарадкаваннем аб’екта гандлёвай нерухомай маёмасці, пачынаецца стадыя эксплуатацыі аб’екта. Менавіта на гэтай стадыі ствараюцца прыбыткі дэвелапера, і менавіта гэтая стадыя ў выніку вызначае агульную эфектыўнасць дэвелаперскага праекта.
Закладам фінансавай паспяховасці і стабільнасці работы аб’екта спецыялісты кампаніі Менка лічаць дэталёва распрацаваную стратэгію па ўпраўленню гандлёвай нерухомай маёмасцю. Толькі такая стратэгія, у аснову якой будуць закладзеныя эфектыўныя тэхналогіі ў сферы ўпраўлення гандлёвымі цэнтрамі, забяспечыць штодзённую, якасную і эфектыўную працу гандлёвага цэнтра, а таксама забяспечыць прыцягненне наведвальнікаў за кошт правільнага прасоўвання аб’екта на рынку. Гэта дазволіць адпавядаць інтарэсам уладальніка і арандатараў.
Стабільна высокія грашовыя патокі ад гандлёвага аб’екта, адладжаная работа дапаможных службаў і працэсаў – усё гэта паказчыкі высокага прафесіяналізму ў кіраванні гандлёвай нерухомай маёмасцю.
Мы ведаем, як гэтага дасягнуць.
Пералік паслуг па пастаноўцы ўпраўлення аб’ектаў гандлёвай нерухомай маёмасці і працы кіруючай кампаніі:
- Распрацоўка стратэгіі ўпраўлення гандлёвым аб’ектам (уключае рэкамендацыі па працы структурных службаў, рэкамендацыі па дамовах і правілах для арандатараў);
- Распрацоўка плану мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне аб’екта нерухомай маёмасці і павелічэнне яго рынкавага кошту;
- Фарміраванне бюджэту аб’екта і кантроль за яго выкананнем;
- Арганізацыя тэхнічнай эксплуатацыі аб’екта, аховы і клінінгу;
- Ацэнка эфектыўнасці работы кіруючай кампаніі;
- Падбор кіруючай кампанні;
- Профільнае навучанне.