Паслугі па продажы, куплі і арэндзе гандлёвай нерухомай маёмасці
Кампанія Менка аказвае прафесійныя кансультацыйныя паслугі па падборы зямельных участкаў пад будаўніцтва гандлёвых аб’ектаў і па здзяйсненні здзелак з рознымі тыпамі гандлёвай нерухомай маёмасці – ад адзінкавых магазінаў да буйных гандлёвых цэнтраў на рынку Беларусі.
Дзякуючы глыбокаму веданню рынку, свайму вопыту, валодаючы шырокай базай па зямельных участках, дзейсных гандлёвых аб’ектах і памяшканнях у Мінску і рэгіёнах Беларусі і тых, што будуюцца, спецыялісты кампаніі Менка гатовыя прадаставіць самую дакладную інфармацыю.
Паслугі Менка ўключаюць:
- Маркетынгавае даследаванне рынку;
- Падбор пляцоўкі (зямельнага ўчастка) пад будаўніцтва гандлёвага аб’екта з улікам аналізу найлепшага і найбольш эфектыўнага выкарыстання аб’екта;
- Ацэнка рызык;
- Ацэнка рынкавага кошту ўчастка;
- Падбор памяшканняў у арэнду ці для куплі;
- Прадстаўленне інтарэсаў арэндадаўцаў;
- Прадстаўленне інтарэсаў арандатараў;
- Прадстаўленне інтарэсаў кліента на этапе перамоў і правядзення здзелак.