Прадстаўленне інтарэсаў арандатараў

Галоўным фактарам поспеху для рознічнага бізнэсу з’яўляецца яго месцазнаходжанне.

Уменне вызначыць лепшае месцазнаходжанне аб’екта, выявіць усе патэнцыйна прыдатныя памяшканні, зрабіць ацэнку прыбытковасці разгляданай гандлёвай пляцоўкі адыгрывае важную ролю для рознічнага гандляра, бо ўсё гэта мае непасрэднае дачыненне да «практычнага выніку» – генераваных бізнэсам прыбыткаў. Менавіта таму, прадстаўляючы інтарэсы арандатараў, спецыялісты кампаніі Менка індывідуальна падыходзяць да вырашэння задач кожнага кліента і робяць усё магчымае, каб характарыстыкі абраных гандлёвых памяшканняў максімальна адпавядалі стратэгіі бізнэсу і фінансавым мэтам кампаніі.

Нашы паслугі:

  • Распрацоўка аптымальнай стратэгіі месцазнаходжання гандлёвага аб’екта;
  • Аналіз рынку на прадмет выяўлення ўсіх патэнцыйных гандлёвых памяшканняў адпаведна са стратэгіяй месцазнаходжання;
  • Падбор аб’ектаў гандлёвай нерухомай маёмасці для арэнды;
  • Прадстаўленне інтарэсаў арандатара на этапе перамоў з уласнікам аб’екта, дапамога ў вызначэнні ўсіх істотных умоў здзелкі;
  • Прадстаўленне інтарэсаў арандатараў у працэсе дзеяння дамовы арэнды (уключае пытанні падаўжэння дамовы арэнды, пераўзгадненне ўмоў арэнды, вяртанне арандаваных пляцовак);
  • Аўдыт бягучых умоў арэнды (уключае фінансавы аналіз дзейсных умоў арэнды ў параўнанні з альтэрнатыўнымі прапановамі на рынку).